Kirill Kravtsov (fotoparad) wrote in kastrychnik,
Kirill Kravtsov
fotoparad
kastrychnik

Вакол Беларусі за 14 дзён

Photobucket

25 траўня 2012 года ўсё насельніцтва арт-вёскі Чырвоны Кастрычнік ў асобах Кірыла Краўцова і Паўла Ткачука адправілася ў двухтыдзенную вандроўку па сёлах вакол Беларусі ў пошуках вёсак-пабрацімаў.

Людзі ў РБ добрыя таму мы перасоўваемся аўтаспынам. Не проста спынам, а аўтаматычным спынам таму што часта машыны спыняюцца і самі каб нас падвесьці калі мы гуляем па трасе з заплечнікамі.

Гарады праяжджаем вельмі хутка таму што не ведаем што там рабіць. У першы жа дзень пабывалі ў Магілёве, Шклове (радзіма нашага прэзідэнта), Оршы. Паставілі намёт у лесе, пасмажылі сала, ўзарвалі банку тушла, пакінутага ў Кастрычніке кіношнікамі.


Photobucket

На другі дзень наведалі вельмі турыстычны Віцебск. Яшчэ раз пераканаліся, што жывем у будучым таму што Беларусь больш не савок. Гарады выглядаюць вельмі па-еўрапейскі. абсалютная большасьць людзей ездзяць на вельмі добрых інамарках, а патрыманага фальксвагена "кракадыла" можна набыць як у злучаных штатах за 500 даляраў. Шмат моладзі маюць асабістае аўто, нас падвозяць не толькі дзяўчынкі, нават танкі спыняюцца!

Photobucket

На наступнай фотке Кірыл рэжа сала каля вечнага вагня ў Віцебску. Сала выдаў галоўны спонсар праекту - галоўны дырыжор Гомельскага сімфанічнага аркестру Валянцін Краўцоў :-)

Photobucket

Аб тым, што ў Беларусі добрае жыццё сведчыць і тое, што жыхары маюць спадарожнікавыя талеркі тут настолькі даўно, што яны паспелі паржавець.

Photobucket

Хоць мы і вандруем аўтаспынам, але мы не турысты таму розныя турыстскія забавы нас не цікавяць. А калі-некалі і перашкаджаюць. У гістарычны Полацк мы трапілі ў вечар святкавання дня горада. Яму споўнілася 1150 гадоў. Паглядзеўшы весь горад наскрозь у аўтобусе №4, дзе на нас асалавелымі вачамі і дыхая перагарам глядзелі працавітыя жыхары сталіцы старажытнага княства, мы застралі на выездзе таму што народ з'язджаў у запоўненых да даха усталымі ад гулянкі людзьмі машынах.

Над горадам кружыў верталет, следзячы за парадкам.

Photobucket

Сёння мы нарэшцэ дабраліся да вёскі Гомель і зліліся з прыгажосьцю халмоў хутара Ваўкі, дзе ў хаце беларускай зоркі Русі жыве цудоўная пара Ратмір і Эльга, іх сабака Дракон і тры кані. Але пра іх заўтра як у 1000 і адной ночы :-).
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments