kastrychnik


Чырвоны Кастрычнік ці Cien años de soledad


Previous Entry Share Next Entry
Як дабрацца ў Чырвоны Кастрычнік?
вёска
fotoparad wrote in kastrychnik


Дабрацца публічным транспартам з Гомеля ў Кастрычнік можна толькі адзін раз у дзень.
У 13:13 цягнік Гомель-Калінкавічы з цэнтральнага вакзала да станцыі Капань. Кошт 5000 белрублей (40 еўрацэнтаў)

Станцыя Капань ўяўляе сабой скрыжаванне чыгуначнай і аўтадарогі ў лесе. Праз 10 хвілін пасля прыбыцця на станцыю Капань, сюды ж прыходзіць аўтобус з Рэчыцы, які давязе вас да вёскі Глушец. Гэты аўтобус выходзіць з Рэчыцы ў 14:00. І гэта адзіны дзённы аўтобус да Глушца.

Глушец знаходзіцца ў 2 км ад Кастрычніка. Ад Глушца да Кастрычніка тока пешшу.

З Кіева зручна сесці на аўтобус да Гомеля ў 6:10 раніцы на цэнтральным аўтавакзале. Аўтобус прыбывае на аўтавакзал ў Гомель у 12:10. Аўтавакзал у Гомелі знаходзіцца там жа дзе і чыгуначны вакзал, так што вы добра паспяваеце на цягнік да Капані у 13:13.

На машыне з Мінска варта ехаць у бок Рэчыцы. Пасля Рэчыцы будзе мост праз Днепр. Адразу за нiм - паварот на Капань. Далей 35 км па галоунай.

На машыне з Гомеля:
1. Ехаць у бок Рэчыцы па Рэчыцкай Шашэ да павароту на Капань (направа).
На павароце па абодвум бакам кавярынькі "Надзея" і "Максім". Да гэтага павароту ад Гомеля 32 км. Ад павароту трэба ехаць да Глушца яшчэ 35 км. У Хацецкам будзе Т-вобразнае скрыжаванне на якім вам направа (на Чорнае). У Чорным трэба знайсці паказальнік "Глушэц" і павярнуць налева. У Глушцэ, даехаўшы да Т-вобразнага скрыжавання, і упёршысь ў хату, перад якой на камянях выкладзена надпіс "Глушэц", вам трэба павярнуць направа. Праз 100 метраў скончыцца асфальт, яшчэ праз 500 метраў злева пачнецца возера. Праз 3,5 км дарога вывядзе вас на перахрэсьцце ў поле. Направа будзе ўезд у лес, а вам - налева. Калi заедзеце на железабетонны мосцiк, гэта будзе вызначаць, што вы прапусцiлi паварот налева у Кастрычник 20 метрау таму.

Стопам, прыехаўшы ў Гомель, з чыгуначнага вакзала трэба сесці на маршрутку 26 і даехаць да "Сонечнай". Гэта і ёсць Рэчыцкая шаша. Там шмат стопераў заўсёды, але ўсе хутка з'язджаюць. Хутчэй за ўсіх зьяжджаюць тыя, хто ўсміхаецца кіроўцам :-) Далей - таксама як на машыне.



There's a public transport from Gomel to Red October just once a day . Take a train Gomel Kalinkavičy from the central train station to Kopan at 13:13. The price is about 40 cents (5000 belorussian rubles). Kopan station is the intersection of the railway and road in the woods. 10 minutes after arrival at the station Kopan, here comes a bus from Rechitsa, which takes you to the village Glushets. This bus leaves from Rechitsa at 14:00. And this is the only daily bus to the Glushets. Glushets is 2 km away from Red October. Go by foot from Glushets to Red October.
From Kiev it is convenient to take a bus to Gomel at 6:10 am at the central bus station. The bus arrives to the bus station in Gomel at 12:10. Bus station in Gomel is the same place where the train station is, so you have time to take a train to Kopan' at 13:13.
By car from Gomel: take direction of Rechitsa and turn to Kopan' (right). The are to caffees on both sides of this crossing cafe "Nadejda" and "Maxim". From the turn you need to go to Glushets another 35 km. In Hatsetskae is a T-shaped intersection where you should turn right (to Chornae village). In Chernae you need to find a pointer "Glushets" and turn left. In Glushets, before reaching a T-junction, and leaning into the house, in front of which is lined with an inscription on the rocks "ГЛУШЕЦ", you need to turn right. After 100 meters asphalt will be over. After 500 meters you'll see the lake on the left side. After 3.5 km the road will take you to intersecion in the field. If you turn right you will enter the forest, but you need to turn left. If you see the bridge from concrete, it will mean what you missed left turn to Red October 20 meters back.

If you go by car from Minsk go alone the direction of Rechitsa. You will pass Bobruisk and Svetlogorsk cities. After you pass Rechitsa, turn left to Kopan' strait after crossing the brige across river Dniapro. Follow this road until Glushets, then call me :-)
Hitch-hiking: arrived in Gomel, from the train station take a minibus 26 to get to "Solnechnaya." This is Rechickoe highway. There's always a lot of hitch-hikers, but all you usualy leave quickly . Fastest leave those drivers who are smiling :-) Next - the same as by car.


Паглядзець Chyrvony Kastrychnik на карте googlemaps.

?

Log in

No account? Create an account